Прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае прафілактыцы рака малочнай залозы і актыўнаму даўгалеццю
16.10.202616 кастрычніка ў ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Крупкі" ў рамках Года беларускай жанчыны адбылося прафілактычнае мерапрыемства для працоўнага калектыву, прысвечанае прафілактыцы рака малочнай залозы і актыўнаму даўгалеццю.
Спецыялісты УАЗ "Крупская ЦРБ" і ДУ "Крупскі РЦГіЭ" распавялі аб важнасці рэгулярных абследаванняў і здаровага ладу жыцця для захавання здароўя на доўгія гады.
Падчас сустрэч абмяркоўваліся:
- важнасць своечасовага абследавання і ранняга выяўлення захворванняў;
- значэнне здаровага ладу жыцця: адмова ад шкодных звычак, збалансаванае харчаванне, фізічная актыўнасць;
- захаванне актыўнасці і якасці жыцця на доўгія гады.
Клапаціцеся пра сябе - і будзьце здаровыя!
