Прафілактычная гутарка з працоўным калектывам

09.10.2026

9 кастрычніка 2026 года спецыяліст Крупскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі наведала філіял "Крупскае УМГ ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" і правяла прафілактычную гутарку з працоўным калектывам.

Пра што казалі?

  • Прафілактыка вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) — як абараніць сябе ў сезон уздыму захворвання
  • Вакцынацыя - самы надзейны спосаб прафілактыкі
  • Гігіена рук і рэспіраторны этыкет - простыя правілы, якія працуюць
  • Здаровы лад жыцця - фізічная актыўнасць, збалансаванае харчаванне, паўнацэнны сон і адмова ад шкодных звычак

Клопат пра здароўе калектыву — залог прадуктыўнай працы і добрага самаадчування!