У гандлёвым цэнтры "K-City" правялі акцыю "Жаночае сэрца"

23.09.2026

Спецыялісты Крупскай ЦРБ і Крупскага РЦГiЭ арганізавалі прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае здароўю сэрца ў жанчын.

Жадаючыя змаглі:

  • вымераць артэрыяльны ціск - ключавы паказчык стану сардэчна-сасудзістай сістэмы;
  • прайсці экспрэс-дыягностыку ўзроўню глюкозы ў крыві - магчымасць своечасова заўважыць прыкметы цукровага дыябету;
  • азнаёміцца ​​з інфармацыйнымі матэрыяламі аб прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў і дыябету;
  • пракансультавацца ў спецыялістаў па пытаннях, якія датычацца цукровага дыябету: фактары рызыкі, першыя сімптомы, прынцыпы харчавання і кантролю цукру.