У школе №1 г. Крупкі гаварылі пра будучыню і здароўе
23.10.2026Спецыялісты ДУ "Крупскі РЦГiЭ" правялі мерапрыемства для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Крупкі" на тэму "Рэпрадуктыўнае здароўе: ведаю, берагу, планую".
Пра што казалі?
- што такое рэпрадуктыўнае здароўе і чаму яно важна з юных гадоў;
- як берагчы сваё здароўе: гігіена, адмова ад шкодных звычак, бяспечныя паводзіны;
- планаванне сям'і - усвядомлены падыход да будучыні;
- адказнасць за сваё здароўе і здароўе блізкіх.
Ведаць, берагчы і планаваць — значыць клапаціцца пра сваю будучыню!
