Праект "Здаровая будучыня без цукровага дыябету": праверце свае веды!
28.09.2026Цукровы дыябет - адно з самых распаўсюджаных хранічных захворванняў у свеце. Па дадзеных СААЗ, больш за 830 мільёнаў чалавек жывуць з гэтым дыягназам, і амаль палова з іх не ведаюць пра сваю хваробу.
Спецыялісты Крупскага РЦГiЭ запрашаюць вас прыняць удзел у тэставанні і праверыць, наколькі добра вы ведаеце пра фактары рызыкі, сімптомы і меры прафілактыкі цукровага дыябету.
Прайсці тэст можна па спасылцы: https://forms.gle/BddesdAxJFKdCWvb6
Прайдзіце тэст самі, падзяліцеся спасылкай з роднымі і сябрамі. Разам мы зробім будучыню без дыябету!
Беражыце сябе і будзьце здаровыя!
