У Крупскім раёне завяршаецца падрыхтоўка да вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19

15.09.2026

Эпідсітуацыя па вострых рэспіраторных інфекцыях у раёне стабільная і кантралюемая, а ва УАЗ "Крупская ЦРБ" завяршаецца падрыхтоўка да правядзення штогадовай вакцынацыі супраць грыпу і інфекцыі COVID-19.

- У Беларусі адзначаецца цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў, уключаючы вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, сезонныя каранавірусы і метапнеўмавірусы. Эпідэміялагічная сітуацыя па вострых рэспіраторных інфекцыях (ВРІ) стабільная і кантралюемая, характэрная для дадзенага гадавога перыяду.

Па прагнозах спецыялістаў, у сезоне 2026/2027 чакаецца адначасовая цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў, вірусаў грыпу і SARS-CoV-2. У арганізацыях аховы здароўя завяршаецца падрыхтоўка да правядзення штогадовай вакцынацыі супраць грыпу і інфекцыі COVID-19.

Асабліва важна зрабіць прышчэпку супраць грыпу дзецям ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзецям ад 3 гадоў і дарослым з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, грамадзянам, старэйшым за 65 гадоў, цяжарным жанчынам, медыцынскім і фармацэўтычным работнікам, дзецям і дарослым ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання, а таксама работнікам дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.

У сезоне 2026/2027 штамавы склад вакцын супраць грыпу абноўлены цалкам па ўсіх трох кампанентах у адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У цэнтры нагадалі, што галоўная мэта вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19 - прадухіліць развіццё цяжкай плыні хвароб і неспрыяльнага зыходу. Для фарміравання паўнавартаснай імуннай абароны прышчэпкі рэкамендуецца зрабіць да пачатку актыўнай цыркуляцыі вірусаў і ўздыму захворвання.

Спецыялісты раяць не адкладаць вакцынацыю на лістапад — снежань і прышчапіцца, як толькі прэпараты паступяць у арганізацыю аховы здароўя. Спецыяльная падрыхтоўка да прышчэпкі не патрабуецца, важна толькі, каб у дзень вакцынацыі не было вострага захворвання або абвастрэння хранічнай хваробы. Перад працэдурай пацыент абавязкова аглядаецца ўрачом.

Акрамя таго, выкананне правіл асабістай гігіены і "рэспіраторнага этыкету", частае ветранне памяшканняў і вільготная ўборка, здаровы лад жыцця, паўнавартасны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць і пазбяганне кантакту з хворымі.

Памочнік урача-эпідэміёлага Ю.М. Камлёў